Hrodna.life у новым футбольным сезоне аднаўляе «піца-таталізатар»! Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцаў для нашых чытачоў!

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Нагадваем, што зараз, каб пакінуць каментарый на сайце, трэба прайсці смс-верыфікацыю.

У гэтым туры разыгрываем піцу «Сакавітая ялавічына» («Сочная говядина»).

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «Гомель» — «Нёман» 29 сакавіка і выйграй піцу


У першым туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» гуляе ў гасцях з «Гомелем» — матч пачнецца 29 сакавіка ў 20.45. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз. На мабільнай версіі сайта націсніце ўнізе плаваючую кнопку «Обсудить».