Адзін з найбуйнейшых гатэляў горада зачынены на рэканструкцыю з 17 снежня. Як яна праходзіць і калі плануецца адкрыццё, напісаў vgr.by.
Стан гасцініц абмяркоўвалі ў гарвыканкаме на сустрэчы турфірмаў з кіраўнікамі гродзенскіх гасцініц і санаторыяў. Па словах прадстаўніка гасцінцы Анастасіі, цяпер мяняюць сістэмы ацяплення і водазабеспячэння, а з 5 па 7 паверхі мяняюць электрыку, усталёўваюць відэаназіранне, тэлефанію і інтэрнэт.
Заменены вокны, працягваюцца аздабленчыя і мантажныя працы. Разам з гэтым праектуюць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У планах замена ліфтаў.
«Беларусь» плануюць адкрыць у пачатку 2020 года. Дарэчы, пакуль невядомы лёс рэстарана.
Нагадаем, гасцініцу «Беларусь» выкупіла прыватная фірма «Ларанві» з Баранавіч. Чакаецца, што пасля рэканструкцыі гатэль будзе мець 3−4 зоркі.
hrodna.life/2019/03/27/na-kolce-na-gornovyih-poyavitsya-gostinica-ili-torgovyiy-centr/
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…