Адзін з найбуйнейшых гатэляў горада зачынены на рэканструкцыю з 17 снежня. Як яна праходзіць і калі плануецца адкрыццё, напісаў vgr.by.

Стан гасцініц абмяркоўвалі ў гарвыканкаме на сустрэчы турфірмаў з кіраўнікамі гродзенскіх гасцініц і санаторыяў. Па словах прадстаўніка гасцінцы Анастасіі, цяпер мяняюць сістэмы ацяплення і водазабеспячэння, а з 5 па 7 паверхі мяняюць электрыку, усталёўваюць відэаназіранне, тэлефанію і інтэрнэт.

Заменены вокны, працягваюцца аздабленчыя і мантажныя працы. Разам з гэтым праектуюць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У планах замена ліфтаў.

«Беларусь» плануюць адкрыць у пачатку 2020 года. Дарэчы, пакуль невядомы лёс рэстарана.

Нагадаем, гасцініцу «Беларусь» выкупіла прыватная фірма «Ларанві» з Баранавіч. Чакаецца, што пасля рэканструкцыі гатэль будзе мець 3−4 зоркі.


hrodna.life/2019/03/27/na-kolce-na-gornovyih-poyavitsya-gostinica-ili-torgovyiy-centr/