Лоўкосты, якіх чакаюць беларусы, усё ніяк не прыходзяць у нашу краіну. Але авіяцыйныя ўлады ўсяляк намякаюць, што рухаюцца ў гэты бок. Прычым вельмі ўпэўнена, піша onliner.by.

Чыноўнікі адзначаюць, што стварэнне прывабных умоў для прыцягнення лоўкостаў - асноўная задача. База для іх будзе створана ў гродзенскім аэрапорце. Гэта ўвогуле адпавядае канцэпцыі развіцця. Зараз ёсць запыт на развіццё рэгіянальных аэрапортаў.

Авіяцыйныя ўлады адзначылі, што размаўлялі з WizzAir: выніку пакуль няма, падпісалі пагадненне з Эстоніяй на прыцягненне трэцяга боку для абслугоўвання лініі Мінск — Талін, а на лета ёсць дамова з расійскім бокам на 63 рэйсы для абодвух бакоў. Дадатковую частату зойме S7 Airlines. Кампанія ўжо атрымала допуск. Таксама ідуць размовы з Польшчай з нагоды рэйса Гродна — Кракаў. IrAero, перавозчык з Іркуцка, збіраецца лётаць у Гомель.

— Мы зацікаўлены, каб прыйшоў лоўкост. Але яны таксама лічаць грошы. Мы іх запрашаем, — кажуць чыноўнікі.

У развіццё тэмы патаннення — «Белавія» думае над пераменай бізнес-мадэлі. Гэта звязана і з паняццем безбагажных квіткоў. Калі здарыцца, цэннікі ўпадуць З гэтай нагоды сфарміравана рабочая група па ўнясенні змен у паветраны кодэкс.


У Беластоку абмяркоўваюць будаўніцтва аэрапорта і спадзяюцца на грошы гродзенцаў