Пятая гульня паўфінальнай серыі паміж “Нёманам” і “Шахцёрам” скончылася перамогай гродзенцаў – 1:0. Вырашальную шайбу закінуў у авертайме Павел Баярчук. Матч праходзіў у Гродне 28 сакавіка.
Чарговы матч каманды паказалі роўную гульню. Як “Нёман”, так і “Шахцёр” добра абараняліся і атакавалі, упэўнена на варотах дзейнічалі галкіперы каманд. Дзякуючы іх працы ў асноўны час матчу ніхто не здолеў вызначыцца. Толькі ў авертайме гродзенцы былі больш актыўныўнымі і дамагліся жаданага выніку. На 70 хвіліне Павел Баярчук забіў вырашальную шайбу ў вароты гасцей, і прынёс гродзенцам важную перамогу.
“Нёман” – “Шахцёр” – 1:0 АВ (0:0, 0:0, 0:0, 1:0)
Шайба: 1:0 – Боярчук (69.05).
Трэцяя запар вікторыя ў паўфінале супраць “Шахцёра” вывела “Нёман” упершыню наперад у серыі – 3:2.
Наступная сустрэча паміж камандамі пройдзе ў Салігорску 30 сакавіка.











