Ілюстратыўнае фота
Vulitsa Ezha — гэта праект, які пачаўся ў Мінску ў 2015 годзе і за 4 гады разросся ад лакальнага фестывалю вулічнай ежы да вялікага гарадскога пікніка. А у 2018 годзе ён упершыню прайшоў у Гродне. У 2019 годзе Vulitsa Ezha адкрые сезон менавіта тут — 25−26 мая на ЦСК «Нёман».
— Нам настолькі спадабалася ў Гродне, што мы вырашылі прыехаць да вас зноў. У гэты раз мы прывязем яшчэ больш удзельнікаў і павялічым колькасць забавак. Цікавая лакацыя, новыя стравы, сям’я і сябры вакол — вось ідэальная формула гарадскога пікніка. Мы зробім усё, каб 25 і 26 мая вы прысвяцілі сабе і сваім блізкім, адпачылі і пакаштавалі нешта незвычайнае. Вы жывеце ў выдатным горадзе, і мы хочам вам пра гэта нагадаць, — кажуць арганізатары.
Асноўная ідэя Vulitsa Ezha — знаёміць гараджан з якаснай і разнастайнай вулічнай ежай і прасоўваць новую культуру адпачынку. На фудкорце будзе прадстаўлена больш за 60 унікальных страў ад вядомых гастра-праектаў і нішавых устаноў з аўтарскай кухняй.
— музычная сцэна;
— гарачыя батлы на Кулінарнай школе ад Gefest;
— чылаўт-зона з барамі і кальянамі;
— маркет з лакальнай ежай і дызайнерскімі рэчамі;
— вулічны кінатэатр;
— «МазгаБойня»;
— б'юці корнер;
— вялікая дзіцячая зона ад «Мамслёт»;
— прэмія Ezha Awards.
Час пачатку і заканчэння: 25−26 мая 2019, 00:00 — 23:00
Узроставае абмежаванне: 0+
Поўная назва месца: ЦСК «Нёман», г. Гродна, вул. Камунальная 3
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…