У польскім горадзе Торунь пачаўся чэмпіянат свету сярод ветэранаў МАСТЭРС. У кросавым забегу на дыстанцыі 8 кіламетраў гродзенскія бегуны тройчы ўздымаліся на вышэйшую прыступку п’едэстала, паведамляе Гроднааблспорт.

Чэмпіёнамі свету сталі Вольга Краўцова і Генадзь Верхаводкін ў катэгорыі 35 гадоў, а Ігар Цецерукоў перамог сярод спартсменаў 45 гадоў. Спаборніцтвы працягваюцца.