Фотафакт. Дзень Волі адзначылі ў Гродне святочным салютам

Роўна ў 21.00 25 сакавіка прагучала 19 залпаў у гонар 101-й гадавіны ўтварэння БНР. Такім флэшмобам прапанавалі адзначыць свята па ўсёй краіне на гродзенскім святкаванні ў Каложскім парку. Яго, на думку арганізатараў, цяжка сарваць.

— Мы прапанавалі на гэты дзень святкаванні самых розных масштабаў і дзеянняў: ад вывешвання сцягоў у вокнаў кватэраў да запуску салютаў. Гэта выбівае любую магчымасць сарваць такое мерапрыемства. Кожны вырашае сам, кожны робіць сам. Нашае агульнае свята, — кажа Вадзім Саранчукоў.

www.facebook.com/s.n.veremeenko/videos/2 310 914 995 817 870


ФОТА: Гродна адзначае Дзень Волі


Ён лічыць, што дзеянні ў фармаце дэцэнтралізацыі былі б эфектыўнымі і карыснымі. Бо калі канкрэтных арганізатараў затрымліваюць ці блакуюць, свята пад пагрозай зрыву. Напрыклад, учора ў Мінску былі затрыманыя шмат дзеячоў, актывістаў, музыкантаў.

— Мы абсалютна перакананы, што кожны беларус сам можа вырашыць, якім чынам ён адзначыць Дзень Волі: вывесіць сцяг, запусціць салют. Тое свята, якое мы зрабілі за гэтыя дні, атрымалася выдатным. Я абсалютна перакананы, што ў душы кожнага беларуса запаліўся агонь волі, які мы нясем ужо сто гадоў, — кажа Вадзім.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024