Гродзенскія школьніцы Аляксандра і Марыя некалькі дзён хадзілі па Гродне з вясёлкавым сцягам і глядзелі на рэакцыю гараджан. Гэта быў эксперымент. Вынік дзяўчат здзівіў - мінакі спакойна да іх ставіліся.
«Гэта быў звычайны аматарскі шпацыр-эксперымент у падтрымку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, без якой-небудзь прапаганды. Мы ні ў якім выпадку гэта нікому не навязваем, — распавядае Аляксандра. — Я была прыемна здзіўленая, што большасць гродзенцаў спакойна рэагавалі на нас. Аднак былі і тыя, хто наперакос глядзеў. Гэта ў асноўным былі хлопцы. Яны маглі нешта незадаволена сказаць за спіной або злосна глядзець на нас».
Эксперымент быў вельмі важны для дзяўчат, таму што яны незадаволеныя тым, што некаторыя людзі дазваляюць сабе прыніжаць прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў інтэрнэце і ў рэальным жыцці.
«Дапусцім, яны могуць крыкнуць ім у спіну: „Педзікі!“. Або абразіць у сеціве. Хіба гэта нармальна? Гэта такія ж людзі, як і мы. Яны проста хочуць, каб іх прынялі ў нашым грамадстве, — дадае Аляксандра. — Хіба такія людзі не маюць правоў на такую ж любоў? Дык чаму б не перастаць ненавідзець іх?».