У суботу 23 сакавіка ў Гродне прайшоў 15-ы ІнвестУікенд — дзелавы форум для стартапераў, бізнесменаў і інвестараў. Гэтым разам было прадстаўлена больш за 40 ідэй, якія могуць зрабіць горад лепшым і прынесці стваральніку грошы.
Што такое «бізнес-матрошка» распавёў гасцям ІнвестУікенда аўтар праекта «Street». Ён прапанаваў стварыць у адным з незапатрабаваных прамысловых будынкаў горада бізнес-цэнтр і здаваць там памяшканні ў арэнду стартапам.
Зацікавілі экспертаў таксама праекты інтэрактыўных візітовак, хостэла для пакаёвых кветак і нават стварэнні вежы агляду як альтэрнатывы «чортаву» колу.
Што можна будзе ўбачыць з кола агляду ў Гродне
Стартаперы маглі не толькі ацаніць прапановы калегаў, але і паслухаць дасведчаных бізнесменаў і экспертаў-бізнес-анёлаў.
Па выніках мерапрыемства ўзнагароду атрымалі найлепшыя праекты ў намінацыях «Лепшая бізнес-ідэя», «Лепшая ідэя для нашага горада» і «Лепшая каманда/аўтар».