Верш Макара Краўцова «Паварот да Горадна» прачыталі 18 гродзенцаў і гродзенак. Ролік з’явіўся ў сеціве 24 сакавіка і прымеркаваны да 101-ай гадавіны ўтварэння БНР, якую адзначылі напярэдадні. Верш быў напісаны з нагоды пераезду ўраду БНР з Вільні ў Гродна, пасля якога горад сталі называць «другой сталіцай» Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аўтар тэкста, Макар Краўцоў (Касцевіч), ураджэнец Гродзеншчыны, пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны дзяяч. Ён аўтар словаў да гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і гістарычнай працы пра БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921). У 1939 годзе быў арыштаваны бальшавікамі і загінуў у зняволенні.
Таксама паглядзіце дрон-відэа, як у Гродне адзначалі 101-я ўгодкі БНР.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…