“Паварот да Горадна”: Гродзенцы ў гістарычным вершы вітаюць “другую сталіцу” БНР

Верш Макара Краўцова “Паварот да Горадна” прачыталі 18 гродзенцаў і гродзенак. Ролік з’явіўся ў сеціве 24 сакавіка і прымеркаваны да 101-ай гадавіны ўтварэння БНР, якую адзначылі напярэдадні. Верш быў напісаны з нагоды пераезду ўраду БНР з Вільні ў Гродна, пасля якога горад сталі называць “другой сталіцай” Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Аўтар тэкста, Макар Краўцоў (Касцевіч), ураджэнец Гродзеншчыны, пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны дзяяч. Ён аўтар словаў да гімна БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і гістарычнай працы пра БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921). У 1939 годзе быў арыштаваны бальшавікамі і загінуў у зняволенні.

 

Таксама паглядзіце дрон-відэа, як у Гродне адзначалі 101-я ўгодкі БНР.

 

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: