Перамога ў Салігорску: «Нёман» скарачае адставанне ў серыі

У трэцім паўфінальным матчы, які праходзіў у Салігорску 24 сакавіка, «Нёман» нанёс паразу мясцоваму «Шахцёру» і тым самым скараціў да мінімуму адставанне ў серыі.

У Салігорску падапечныя Сяргея Пушкова ўпэўнена разабраліся са сваім супернікам. Залогам перамогі стала ўдалая гульня ў першым перыядзе, у якім гродзенцы закінулі дзве шайбы.

«Нёман» — «Шахцёр» — 2:4 (0:2, 2:2, 0:0)

галы:
02.51 0: 1 — Бадун (Амбражэйчык)
10:12 0: 2 — Баярчук (C. Маляўка)
22:41 0: 3 — С. Маляўка (Бадун, Коршунаў)
26:21 1: 3 — Туркін (Ляўко, Буйніцкі, — бол.)
30:02 1: 4 — Сцяпанаў (А. Маляўка, С. Маляўка)
39:14 2: 4 — Камбовіч (Дзямкоў)

Лік у серыі да 4-х перамог «Нёман» — «Шахцёр»: 1:2.

Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу застаўся задаволены дзеяннямі сваіх гульцоў і распавёў, чаму пагаліў бараду.

— Атрымаўся складаны матч. У нас была такая сітуацыя, што прайгравалі ў серыі 0:2 і таму хлопцы цудоўна разумелі, як падысці да гульні. У нас усё атрымалася. Гуляючы нават у меншасці, шайба проста не далятала да нашых варот, гэта паказвае зараджанасць на сённяшнюю гульню.

Пытанне аб забабонах: напярэдадні матчу ў Салігорску вы пагалілі бараду, на ўдачу?

— Так, нешта не ішло з той барадой. Прыйшлося. Будзем адрошчваць новую.

Наступны матч каманды правядуць 26 сакавіка, таксама ў Салігорску

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025