У трэцім паўфінальным матчы, які праходзіў у Салігорску 24 сакавіка, “Нёман” нанёс паразу мясцоваму “Шахцёру” і тым самым скараціў да мінімуму адставанне ў серыі.
У Салігорску падапечныя Сяргея Пушкова ўпэўнена разабраліся са сваім супернікам. Залогам перамогі стала ўдалая гульня ў першым перыядзе, у якім гродзенцы закінулі дзве шайбы.
“Нёман” – “Шахцёр” – 2:4 (0:2, 2:2, 0:0)
галы:
02.51 0: 1 – Бадун (Амбражэйчык)
10:12 0: 2 – Баярчук (C. Маляўка)
22:41 0: 3 – С. Маляўка (Бадун, Коршунаў)
26:21 1: 3 – Туркін (Ляўко, Буйніцкі, – бол.)
30:02 1: 4 – Сцяпанаў (А. Маляўка, С. Маляўка)
39:14 2: 4 – Камбовіч (Дзямкоў)
Лік у серыі да 4-х перамог “Нёман” – “Шахцёр” : 1:2.
Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу застаўся задаволены дзеяннямі сваіх гульцоў і распавёў, чаму пагаліў бараду.
– Атрымаўся складаны матч. У нас была такая сітуацыя, што прайгравалі ў серыі 0:2 і таму хлопцы цудоўна разумелі, як падысці да гульні. У нас усё атрымалася. Гуляючы нават у меншасці, шайба проста не далятала да нашых варот, гэта паказвае зараджанасць на сённяшнюю гульню.
Пытанне аб забабонах: напярэдадні матчу ў Салігорску вы пагалілі бараду, на ўдачу?
– Так, нешта не ішло з той барадой. Прыйшлося. Будзем адрошчваць новую.
Наступны матч каманды правядуць 26 сакавіка, таксама ў Салігорску