У Гродне адкрыюць камунікацыйны турыстычны цэнтр, дзе работнікі турызму палепшаць навыкі

Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па развіцці Аўгустоўскага канала. Гэта звязана з ростам колькасці турыстаў і пашырэннем бязвізавай зоны, піша «Гродзенская праўда».

— Мы хочам стварыць цэнтр, у якім людзі, задзейнічаныя ў турызме, змаглі б павысіць свае прафесійныя навыкі, пераняць вопыт у замежных калег і падзяліцца сваімі званнямі. Адно з важных падраздзяленняў будучага аб’екта — віртуальны цэнтр, у якім мы будзем адсочваць перамяшчэнне турыстычнага патоку, аналізаваць яго. Напрыклад, зможам убачыць, якія аб’екты наведваюць часцей, якія радзей. Гэта будзе першы падобны цэнтр не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў рэспубліцы. Як мяркуецца, размясціцца ён у будынку ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, — распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Плануецца, што ў камунікацыйным цэнтры будуць вясці анлайн-трансляцыі з найважнейшых турыстычных кропак. Уся інфармацыя будзе аналізавацца, а затым выкарыстоўвацца пры навучанні работнікаў сферы турызму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025