Дасведчаная кантрабандыстка прыцягнула да справы 5-гадовы дачку, каб тая хавала кантрабанду ў недаступных для дарослых месцах аўтамабіля, піша euroby.info.
Супраць машыны жанчыны з дзіцём інспектары ўжылі усё сваё ўменне і рэнтген-сканар. І недарма. Бамперы, парогі, паражніны пад каробкай перадач былі пераабсталяваны, каб схаваць туды кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі.
Для дагляду аўтамабіля была нагода, жанчына знаходзілася на асаблівым ўліку ў літоўскіх мытнікаў. Яна гэта ведала, таму да «штурму мяжы» добра падрыхтавалася:
Прадбачлівая беларуска ва ўсе тайнікі з цыгарэтамі напхала смярдзючых ануч з рэзкім пахам, каб увесці ў зман службовых сабак.
Многія штучна зробленыя паражніны ў машыне аказаліся пустымі. Падкаваная юрыдычна жанчына, каб не быць прыцягнутай па крымінальным артыкуле, везла кантрабанду сабе роўна на адміністрацыйны пратакол.
Пяцігадовае дзіця было не проста пасажырам або маскіроўкай, а саўдзельнікам кантрабанды. Рэнтген-сканер вызначыў наяўнасць цыгарэт у такіх вузкіх месцах машыны, куды ні рука дарослага чалавека, ні прыстасаванні пралезці не могуць. Затое маленькая ручка дзіцяці - лёгка. Мытня мяркуе, што дзіця па ўказанні маці хавала цыгарэты ў машыну, а ў Літве мусіла дапамагчы маці дастаць гэты тавар.