Вядомы рэпетытар Яўген Лівянт падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як ён, абіраючы адзін варыянт на ўсе пытанні тэста ЦТ, набраў 51 бал.
«Заходзім на сайт РІКВ, адкрываем тэст па фізіцы, забіваем усюды ў адказах часткі А адказ „2“, а ў частцы В наогул адказаў не пішам — і атрымліваем 51 бал!
Увосень, калі ўвялі новую сістэму разліку балаў ЦТ, я ўжо пісаў, што ўсіх, хто мае дачыненне да ўкаранення новай сістэмы, трэба звольніць да д’яблу за прафнепрыдатнасць», — піша матэматык.
Таксама ён публікуе каментар, які пакінула яго чытачка. Жанчына расказвае, што дзеля жарту прайшла тэст па кітайскай мове, ўбіла другі варыянт адказу ў частцы, А і ў частцы В паставіла адказ «2» ва ўсіх заданнях. Вынік: 48 балаў.
«Можа ў МДЛУ падаць дакументы?» — задаецца пытаннем яна.