19 сакавіка жанчына ехала ў тралейбусе і везла дзіця ў вазку. На праспекце Янкі Купалы не ўтрымалася і падвярнула левую нагу. Кіроўца казаў, што спыніўся за аўтамабілямі. Яны прапускалі машыну МНС з уключанымі адмысловымі сігналамі, паведамляе ДАІ Гродна.
На прыпынку «Румлёва» да кіроўцы тралейбуса падышлі пасажыры, якія сказалі, што ў салоне падвярнула нагу дзяўчына. Пасля тлумачэнняў ён адразу выклікаў «хуткую дапамогу» і ДАІ. Заявіў, што самога факту атрымання траўмы не бачыў. Пасажырка пацвердзіла, што экстранага тармажэння кіроўца не ўжываў, а рабіў гэта ў штатным рэжыме. Яна казала, што левай рукой трымалася за поручань, і пры гэтым нага стаяла не вельмі ўдала.