Апоўдні 20 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё бістро «Абед-Буфет». Наведвальнікі імпрэзы маглі самі праверыць, што можна атрымаць на абед за 3,5 рублі і якія дадаткі да яго можна ўзяць бясплатна.
Умяшчальнасць новай установы харчавання — да 80 чалавек. Абацаюць, што бістро будзе працаваць і на абслугоўванне ахвотных паабедаць і для тых, хто б хацеў арганізаваць банкет.
Таксама прапануюць абеды на вынас і дастаўку ежы ў офіс. Праўда, замову на дастаўку прымаюць пры колькасці ад 20 абедаў.
У дзень адкрыцця бістро прапанавалі 2 супы, 8 салатаў ці закусак і 6 гарачых страваў з гарнірамі, а таксама морсы і кампоты. У продажы ёсць пірагі ды іншая свежая выпечка. Адна з фішак установы — бясплатныя запраўкі для салатаў і соўсы для гарачага. Іх можна браць колькі хочаш.
«Канечне, тут прамзона, але таксама ёсць шмат арганізацый, супрацоўнікам каторых трэба нейдзе абедаць, — расказваюць у адделе маркетынгу ТАА „Атлантык“. — З іншага боку, для тых, хто перамяшчаецца па горадзе на аўтамабілі і хоча смачна і нядорага пад’есці гэта таксама добрая прапанова».
Агулам кажуць, што ў новай установе можна будзе атрымаць абслугоўванне і ежу больш высокага ўзроўню па коштах звычайнай сталоўкі.
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…