Звыш 20 спробаў незаконнага ўвозу кветак на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза спынена гродзенскімі мытнікамі з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка 2019 года. Агульная колькасць незаяўленых кветак, а гэта пераважна ружы, — больш за 200 тыс. штук. Эканомія суб’ектаў гаспадарання на плацяжах склала б увогуле больш за 30 тыс. рублёў, паведамляе гродзенская мытня.
Найбольш буйныя партыі выяўлены ў пунктах пропуску «Брузгі» і «Беняконі», праз якія транспартныя сродкі расійскіх перавозчыкаў ехалі ў адрас расійскіх атрымальнікаў. У грузавых адсеках аўтамабіляў «Mercedes Benz» і «Volvo» апынуліся «лішнія» 35 тыс. і 68 тыс. кветак адпаведна. Агульны ацэначны кошт незаяўленага тавару склаў парадку 63 тыс. рублёў.
Па ўсіх выяўленых фактах мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці са ст. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Так як санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф, на рахункі юрыдычных асоб у кошт забеспячэння штрафу накладзены арышт у памеры 30% ад кошту незаконна тавару. Кветкавая прадукцыя прайшла далей у адрасу атрымальнікаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…