Цікавы здымак вайскоўца на фоне пажарнай каланчы ў Гродне паказала Hrodna.life чытачка Яна Вараб’ёва. На фатаграфіі яе дзядуля Міхаіл Лашак. Падобных здымкаў з Гродна мы раней не бачылі. Расказваем гісторыю вайскоўца і фатаграфіі.
Міхаіл Сцяпанавіч Лашак нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Дзекалавічы (Гродзенскі раён). Палкоўнік войска польскага, служыў у савецкім войску. Пасля вайны быў артылерыстам. Памёр у 1977 годзе і пахаваны ў Варшаве.
[the_ad id="112 956"]
«Фотаздымкі Міхаіла Лашака захоўваюцца ў нашым сямейным альбоме, але інфармацыі пра яго мала. Толькі тое, што памятае бабуля, — распавядае Яна Вараб’ёва. — У 1940-м годзе Міхаіла Сцяпанавіча прызвалі ў савецкую армію, падчас вайны ён быў удзельнікам Сталінградскай бітвы. Атрымаў шматлікія раненні, трапіў у шпіталь. У 1944 годзе за заслугі перад бацькаўшчынай трапіў на пабыўку ў Гродне. Праз некаторы час, паколькі ён ведаў польскую мову, адправіўся добраахвотнікам у Войска польскае, створанае ў СССР. Пасля вайны жыў у Варшаве, там і памёр».
Сярод фатаграфій Міхаіла Лашака вылучаецца адна — на фоне пажарнай каланчы. Сёння, у эпоху мабільных тэлефонаў і прафесійных камер, не кожны гродзенец зможа зрабіць падобную. Міхаіл стаіць на парапеце моста, які вядзе да Старога замку, а на фоне — пажарная каланча, да якой ён быццам дакранаецца рукой.
[the_ad id="82 761"]
«Фатаграфія з каланчой вылучаецца сярод іншых, яна незвычайная. Падобных здымкаў я ніколі не бачыла», — дадала Яна.
З нагоды фатаграфіі з каланчой, думкі ў рэдакцыі Hrodna.life падзяліліся: хтосьці кажа, што здымак гэта мантаж, а хтосьці -
што фатограф проста знайшоў ўдалы ракурс. А што думаеце вы?
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…