Новы жылы комплекс на 290 кватэр, першы такі ў сваім родзе ў Гродне, пабудуюць па вуліцы Савецкіх Памежнікаў, на месцы прыватнай жылой забудовы. Яго распрацоўкай займаліся менскія адмыслоўцы. Натхняліся, паводле словаў архітэктараў, падобнымі дамамі ў Швейцарыі, Даніі, Кітаі. Комплекс з чатырох частак зменнай паверхавасці будзе нетыповым для Гродна. У першую чаргу, свабоднай планіроўкай, адзначае grodnoplustv.by.
Кірыл Скарынін, архітэктар:
— Мы робім свабодныя планіроўкі без апорных сцен у саміх кватэрах, што дазваляе нам мець больш магчымасцяў для дызайну інтэр'еру. Мы адразу закладваем аб’яднаныя гасціную, сталовую і кухню, што актуальна. Мы заўсёды можам падзяліць гэтыя прасторы, але не заўсёды можам гэта раскрыць. Тут гэта адразу ж ужо закладзена. Таксама мы робім досыць вялікую плошчу зашклення, гэта значыць, у кватэрах будзе светла.
Да таго ж, распрацоўнікі праекта абяцаюць, што гэты комплекс будзе ўпэўнена энергаэфектыўным — панэлі маюць асаблівую канструкцыю і склад, што робіць іх больш «цёплымі» ў параўнаньні з тымі панэлямі, з якіх сёння будуюцца гродзенскія дома.
Пераменная паверхавасць адкрые маляўнічы від на Нёман, але пры гэтым не перагрузіць прастору, што спрыяльна адаб’ецца на агульным архітэктурным фоне раёна. Фасад будзе выкананы з розных відаў бетону, гэта зробіць комплекс не проста жыллём, але і своеасаблівым арт-аб'ектам.
Яшчэ адным нетыповым, і, мабыць, нават інавацыйным для Гродна рашэннем стануць эксплуатаваныя дахі. Акрамя гэтага, вялікай увагі заслугоўвае і тэрыторыя, прылеглая да комплексу. Яна будзе цалкам свабоднай ад машын — план прадугледжвае паркінг.
Першы паверх часткова аддадуць пад офісы, салоны, спартклубы. У кватэрах на першых паверхах будуць тэрасы. Некаторыя памяшканні будуць мець статус «прэміум», аднак гэта зусім не значыць, што такое жыллё не зможа дазволіць сабе пакупнік сярэдняга прыбытку. Яшчэ адзін дом гэтых жа сталічных архітэктараў з’явіцца недалёка гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Трыніці», ад які будуецца зараз па вуліцы Янкі Купалы — яго ўзвядзенне ўжо пачалося.
Дзмітрый Сініца, начальнік аддзела будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама:
— Дзевятнаццаціпавярхоўка на Янкі Купалы мае дастаткова цікавыя архітэктурныя рашэнні. Канструкцыі, якія прымяняюцца дадзенай кампаніяй у прынцыпе — ня новыя, але палепшаныя — як у плане эксплуатацыі, так і досыць цікавыя ў модульнай зборцы. Будаваць будзе наш «Гроднапрамбуд» — будзе выступаць падрадчыкам.
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…