Вядоўца свята пакуль невядомы. Паміж выступамі Dzieciuki, Лявона Вольскага, Крамы, Зміцера Вайцюшкевіча і «Дай Дарогу» будуць прамаўляць гродзенскія гісторыкі, святары, палітыкі і арганізатары. Таксама будзе алея палітычных партый, дзе іх кіраўнікі пазнаёмяць са сваёй праграмай.

На дадзены момант падпісаны дамовы з аховай, хуткай дапамогай і ўстановамі, якія будуць прыбіраць. Зараз вырашаюцца пытанні са сцэнай і генератарамі электрычнасці для сцэны і фудтракаў. Плануецца, што на свяце будуць гродзенскія і мінскія фудтракі.

Заўтра з’явяцца афішы і флаеры, якія будуць распаўсюджваць па горадзе. Таксама пашыюць больш за 100 сцягоў, якія раздадуць наведвальнікам.


Дзень Волі ў Гродне. Расказваем, як падтрымаць свята

Dzieciuki і Лявон Вольскі. Вядома праграма на Дзень Волі ў Гродне


“Палітычная” алея і мінскія фудтракі. Падрабязнасці пра Дзень Волі ў Гродне