22 сакавіка на Савецкай, 29 адкрыецца кавярня «Hotfix». Дзеля гэтай установы прыйшлося пераязджаць краме «Еврошоп». Новае кафэ парадуе гродзенцаў гарачымі напоямі і дэсертамі па адзінай цане ў паўтара рублі.

У «Hotfix» усе дэсерты будуць па адной фіксаванай цане: і мафіны, і чызкейкі, і сэндвічы. Кава, чай і какава таксама будуць каштаваць 1,5 рублі (ёсць выключэнні для аб’ёмаў пабольш — яны па 2,5 рублі).

Новае кафэ разлічана на 25 пасадачных месцаў.

Цэны падаюць: на Савецкай адкрыецца кавярня, дзе ўсё каштуе 1,5 рублі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life