Мужчына 1959 года нараджэння працаваў кіроўцам на буйным прадпрыемстве. Для запраўкі службовага аўтамабіля на АЗС ён меў электронную паліўную карту. Скажаючы дадзеныя ў пуцявых лістах, мужчына за год пусціў міма бака службовай тэхнікі 430 літраў саляркі, на агульную суму амаль 650 рублёў, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі супрацьпраўную дзейнасць кіроўцы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне альбо растрата». Прысвоенае паліва грамадзянін пускаў на асабістыя патрэбы.