Юныя артысты з Гродна атрымалі ўнікальную магчымасць выступіць на галоўнай музычнай сцэнічнай пляцоўцы ЗША — нью-ёркскім Карнэгі Холе (Carnegie Hall), піша hronika.by.

Дзевяць выхаванцаў гродзенскай музычнай школы адправіліся ў падарожжа ў Паўночную Амерыку, каб стаць удзельнікамі міжнароднага конкурсу, які праходзіў у Нью-Ёрку.

Сярод юных музыкаў з Гродна таксама была 8-гадовая піяністка Аліцыя Лісоўская, якая ўжо не раз выступала ў Амерыцы. Як распавялі яе педагогі, дзяўчынка неверагодна таленавітая, і яе, магчыма, у выніку пастаяннай і ўпартай працы чакае бліскучая музычная будучыня.

Юныя музыкі з Гродна выступілі ў найпрэстыжнейшай канцэртнай зале ЗША

Даведка

Карнегі Хол — канцэртная зала, размешчаная ў сярэднім Манхэтане ў Нью-Ёрку. Зала мае рэпутацыю адной з самых прэстыжных пляцовак у свеце класічнай музыкі, у нашы дні досыць часта ў Карнегі Холе выступаюць найвядомейшыя джазавыя музыкі. Праграма Карнегі Хола распісана практычна штодня, на некалькі гадоў наперад.