14 сакавіка прыблізна 18:00 на вуліцы Таўлая недалёка ад вёскі Малышчына сутыкнуліся фура на мінскіх нумарах і “хуткая дапамога”, паведамляе 015.by.
Як бачна на фотаздымках, сутыкненне адбылося па датычнай. Тым не менш, машына “хуткай” атрымала даволі сур’ёзныя пашкоджанні: адбіты кавалак бампера, умятыя кіроўчая дзверы, а кола ад удару павярнулася на 90 градусаў.


