Пасля нападу сабакі на дзіця пракуратура праверыла ўмовы ўтрымання жывёл

У студзені 2019 года на шляху са школы дадому на 7-гадовага хлопчыка напаў і ўкусіў стафордшыскі тэр’ер, якога выгульвала 10-гадовае дзіця, і ўкусіў за твар. Пасля гэтага пракуратура правяла праверку ўтрымання жывёл.

Як устаноўлена, жывёла не зарэгістравана ў органах УЖРЭП, пса часта выгульвалі без намордніка, яго ўладальнік не прайшоў навучанне правілам утрымання патэнцыйна небяспечнай пароды сабакі.

Паводле інфармацыі УЖРЭП Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна, на 1 студзеня 2019 года ў горадзе зарэгістравана 6476 сабак, з іх 547 аднесены да патэнцыйна небяспечных пародаў. Але зарэгістраваныя не ўсе жывёлы, не ўсе плацяць падаткі на сабаку і не навучылася правілам утрымання небяспечных парод. На ўліку ў горадзе былі і памерлыя жывёлы, і перавезеныя гаспадарамі на іншае месца жыхарства.

Паводле атрыманых дадзеных зафіксаваны рост колькасці людзей, траўмаваных ад кантактаў з жывёламі. Калі ў 2017 годзе на тэрыторыі Гродна ад укусаў сабак пацярпелі 304 грамадзяніна, з іх 99 дзяцей, то у 2018 годзе — 318, у тым ліку 100 дзяцей. За перыяд 2019 года медыцынская дапамога пасля ўкусаў жывёл спатрэбілася больш за 20 грамадзянам.

Гродзенская гарадская ветэрынарная станцыя, прыватныя ветэрынарныя клінікі пры вакцынацыі жывёл не высвятлялі, ці ёсць у гаспадароў рэгістрацыйнае пасведчанне і жэтон на жывёл, не перадавалі ў жыллёва-камунальныя службы неабходную інфармацыю. На працягу 2017−2019 гадоў Гродзенская гарадская ветэрынарная станцыя не высветліла, ці прышчэплены хатнія жывёлы. Па дадзеных Гродзенскага абласнога кіналагічнага цэнтра «Сатурн», за апошнія 10 гадоў у Гродна навучанне прайшлі толькі 154 ўладальніка патэнцыйна небяспечных парод сабак.

Гэта прывяло да шматлікіх парушэнняў пры ўтрыманні і выгуле сабак, у шэрагу выпадкаў стварыла пагрозы жыццю і здароўю грамадзян, перашкаджала паступлення ў бюджэт грашовых сродкаў. Выкананне актаў нагляду ўзята на кантроль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025