Кастынг на беларускую агучку герояў «Сэксу ў вялікім горадзе» падышоў да канца: свае галасы героям першага эпізоду культавага серыяла падораць 6 удзельнікаў і ўдзельніц. У вочным кастынгу прыняло ўдзел 50 чалавек. Як праходзіў адбор, можна даведацца з відэа.
www.youtube.com/watch?v=KT0-aqnupy8&feature=youtu.be
Праца над агучкай пачынаецца ўжо сёння, а прэм’ера серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску адбудзецца ў пачатку красавіка: убачыць першы эпізод можна будзе на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску».
Спіс пераможцаў і выніковае размеркаванне роляў выглядаюць наступным чынам:
Кэры — Таццяна Гладкая;
Саманта — Алена Ледаховіч;
Міранда — Алеся Ляўковіч;
Шарлота — Ганна Ліпай;
Містэр Біг — Аляксандр Крапіневіч;
Стэнфард — Андрэй Ляшчынскі.
За час правядзення адкрытага конкурсу арганізатары кастынгу атрымалі 417 заявак. У фінал прайшлі 50 лепшых: 14 хлопцаў і 36 дзяўчат. У спісе фіналістаў фігуравалі і досыць добра знаёмыя беларусам імёны і пазнавальныя галасы: напрыклад, самая першая ўдзельніца дзіцячага «Еўрабачання» ад Беларусі Вольга Сацюк. Ці адразу тры ўдзельнікі групы «Тани-Толкай»: Павел Клышэўскі, Павел Тараймовіч і Андрэй Заяц.
Падчас вочнага кастынгу ўдзельнікам неабходна было не проста агучыць відэафрагмент з пілотнай серыі першага сезона серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» з удзелам абранага персанажа, але і прадэманстраваць уменне падбудавацца пад «карцінку» на экране і,
што куды больш важна, пад характар свайго героя або гераіні.
Хутчэй за ўсё арганізатары і журы праекта вызначыліся з кандыдатамі на мужчынскія ролі. А вось складаней за ўсё аказалася выбраць ідэальныя галасы для агучкі дзвюх гераінь серыяла — Міранды і Шарлоты.
«Мы віншуем усіх пераможцаў і жадаем ім цікавай і ўдалай працы над агучкай сваіх герояў, каб усе прыхільнікі серыяла „Сэкс у вялікім горадзе“ і карыстальнікі відэасэрвісу VOKA як мага хутчэй змаглі ацаніць вынік нашых сумесных намаганняў і пачуць, як іх любімыя персанажы загавораць па- беларуску», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.
Пераможцы конкурсу ўжо рыхтуюцца прыступіць да агучкі герояў пілотнай серыі «Сэксу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезону адбудзецца ў красавіку бягучага года на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па -беларуску».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…