У Гродне пройдзе літаратурны фестываль «Прадмова». Акрамя праграмы для дарослых, будуць дзіцячыя чытанні, а таксама музычная частка. Разам збяруцца найвядомейшыя сучасныя літаратары, філосафы, выдаўцы.

16 сакавіка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” (Кірава, 3) будуць выступаць вядомыя беларускія творцы: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Далучацца і гродзенскія аўтары, а напрыканцы абяцаюць музычны сэт ад гурта .K.

Выдаўцы і кнігараспаўсюднікі “Галіяфы”Акадэмічная КнігаВыдавецтва “Янушкевіч”Spadar ArcheРоман Цимберов разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш,будзе магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Праграма фэста:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі (“Дабранач, Караліна” Якаба Хайна, “Дыктарар” Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” з удзелам мастака Паўла Татарнікава

12:30 “Прыватная гісторыя кнігі”: аўтарка “Ката Шпрота” Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 “Супольнасці XXI стагоддзя”: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі “Супольнасць пасля Халакосту” (+аўтограф-сесія)

14:00 “Белкульт і як з гэтым жыць”: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 “Філосаф думае Беларусь”: размова з Валянцінам Акудовічам

15:20 “Гісторыя – папулярная або “навуковая”?” – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 “Танцы над горадам” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 – аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)

18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна КомарХрысціна Бандурына,  Антон СаладоўнікаўДаша БялькевічІаанна Владыка, Антон Рудак Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K – tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Фестваль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.