Упершыню ў Гродне адбудзецца маштабны майстар-клас “Communicase”, дзе запрошаныя спікеры з Масквы навучаць сучасным тэхнікам продажаў.

Алена Навумчык, заснавальнік кансалтынгавага агенцтва «E&A Loyalty», раскажа, як кіраваць варонкай продажаў, і пакажа, як візуалізаваць гісторыю камунікацый з улікам думак, эмоцый, мэтаў і матываў.
Міхаіл Люфанаў, дасведчаны бізнес-трэнер і кансультант, падзеліцца прафесійнымі ведамі ў пытаннях продажу складаных прадуктаў і паслуг. Замацаваць атрыманую інфармацыю вы зможаце падчас дзелавой гульні “Стокер”.
Па выніках майстар-класа ўсе атрымаюць сертыфікат аб праходжанні спецыялізаванага навучання.
У завяршэнне вечара будзе арганізаваны фуршэт, дзе вы зможаце ў нефармальнай абстаноўцы наладзіць прафесійныя сувязі, адпачыць і пагутарыць у коле спецыялістаў сферы продажаў.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы зможаце на сайце: communicase.tilda.ws
Будзем рады бачыць вас у якасці ўдзельніка майстар-класа “Communicase”!
Партнёры: “Мастер Принт” і AvanguardMedia.


