Сутыкненне легкавога аўтамабіля і грузавіка, пасля якога выцекла дызпаліва, адбылося ўчора ў Лідскім раёне, паведамляе ДАІ Гродна.
Кіроўца «Нісана» высунуўся з АЗС на аўтадарозе М-6 каля вёскі Кенці, каб выканаць левы паварот у бок Гродна. Нібыта асляпіла сонца, таму не прапусціў «Сканію», якая ехала ў процілеглым кірунку. Дальнабойнік сыходзіў ад сутыкнення на сустрэчную паласу, але атрымаў удар у паліўны бак.