«У Скідзелі, акрамя жытла, прапанаваць няма чаго»

Гарады-спадарожнікі сёння ў асноўным развіваюцца вакол Мінска, Брэста і Гродна, аднак пакуль патэнцыйным перасяленцам, акрамя жылля, прапанаваць няма чаго, цытуе БелаПАН міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Мікулёнка.

«Трэба мэтанакіравана гэтай працай займацца, — сказаў ён. — Цяпер трэба проста перафарматаваць ўсе планы, плюс зрабіць акцэнт не на шматпавярховую забудову. Гэта маё глыбокае перакананне — у гарады-спадарожнікі шматпавярховай забудовай мы людзей не прывабіць».

Па словах міністра, вельмі перспектыўнымі, на яго погляд, з’яўляюцца Скідзель як спадарожнік Гродна і суседняя з Брэстам Жабінка, Рудзенск пад Мінскам.

«У гэтых трох гарадах да канца 2020 года ўжо можна будзе нешта паказаць. Паказаць тэрыторыю горада-спадарожніка, у якім людзі пражываюць, дзе забяспечваюцца сацыяльныя нарматывы. Працаваць яны [жыхары гарадоў-спадарожнікаў] могуць, у прынцыпе, дзе заўгодна, таму што нашы транспартныя артэрыі дазваляюць бесперашкодна 100−120 кіламетраў праехаць, і гэта будзе хутчэй, чым [дабрацца] з спальнага раёна», — адзначыў Мікулёнак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025