Гарады-спадарожнікі сёння ў асноўным развіваюцца вакол Мінска, Брэста і Гродна, аднак пакуль патэнцыйным перасяленцам, акрамя жылля, прапанаваць няма чаго, цытуе БелаПАН міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Мікулёнка.
«Трэба мэтанакіравана гэтай працай займацца, — сказаў ён. — Цяпер трэба проста перафарматаваць ўсе планы, плюс зрабіць акцэнт не на шматпавярховую забудову. Гэта маё глыбокае перакананне — у гарады-спадарожнікі шматпавярховай забудовай мы людзей не прывабіць».
Па словах міністра, вельмі перспектыўнымі, на яго погляд, з’яўляюцца Скідзель як спадарожнік Гродна і суседняя з Брэстам Жабінка, Рудзенск пад Мінскам.
«У гэтых трох гарадах да канца 2020 года ўжо можна будзе нешта паказаць. Паказаць тэрыторыю горада-спадарожніка, у якім людзі пражываюць, дзе забяспечваюцца сацыяльныя нарматывы. Працаваць яны [жыхары гарадоў-спадарожнікаў] могуць, у прынцыпе, дзе заўгодна, таму што нашы транспартныя артэрыі дазваляюць бесперашкодна 100−120 кіламетраў праехаць, і гэта будзе хутчэй, чым [дабрацца] з спальнага раёна», — адзначыў Мікулёнак.