Трэці матч пары, які праходзіў 10 сакавіка ў Лідзе, не стаў лёгкай прагулкай для каманды Сяргея Пушкова. Цянам матча супернікі паказалі баявы і роўны хакей, але ў канцы сустрэчы ўдача больш была на баку хакеістаў з Гродна.

«Ліда» — «Нёман» 1:2 (0:1, 0:0, 1:1)

галы:
19:29 0:1 — С. Маляўка (Коршунаў, А. Маляўка, — бол.)
48:27 1:1 — Сафін (мен.)
49:49 1:2 — А. Маляўка (Баярчук, Бадун)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Добрая гульня атрымалася, агрэсіўная з двух бакоў. Супернік сваёй актыўнасцю прымушаў нас прымаць гэтак жа хуткія рашэнні, добрая гульня, добры хакей. Можа з пункту выніковасці, калі каманды гуляюць на такіх хуткасцях, не хапае майстэрства для вырашэння пытання забівання. Адзінае, што сёння мне не спадабалася — гэта тое, што шмат гулялі ў меншасці. Але з іншага боку — вельмі выдатна адыгралі ў меншасці, малайцы хлопцы — дзе трэба трымалі ўдар. Каманда адпрацавала на добрым узроўні і думаю заслужылі перамогу».

Чацвёрты матч серыі пройдзе 11 сакавіка ў Лідзе. Лік у серыі да чатырох перамог: «Нёман» — «Ліда» 3:0