Трэці матч пары, які праходзіў 10 сакавіка ў Лідзе, не стаў лёгкай прагулкай для каманды Сяргея Пушкова. Цянам матча супернікі паказалі баявы і роўны хакей, але ў канцы сустрэчы ўдача больш была на баку хакеістаў з Гродна.
“Ліда” – “Нёман” 1:2 (0:1, 0:0, 1:1)
галы:
19:29 0:1 – С. Маляўка (Коршунаў, А. Маляўка, – бол.)
48:27 1:1 – Сафін (мен.)
49:49 1:2 – А. Маляўка (Баярчук, Бадун)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Добрая гульня атрымалася, агрэсіўная з двух бакоў. Супернік сваёй актыўнасцю прымушаў нас прымаць гэтак жа хуткія рашэнні, добрая гульня, добры хакей. Можа з пункту выніковасці, калі каманды гуляюць на такіх хуткасцях, не хапае майстэрства для вырашэння пытання забівання. Адзінае, што сёння мне не спадабалася – гэта тое, што шмат гулялі ў меншасці. Але з іншага боку – вельмі выдатна адыгралі ў меншасці, малайцы хлопцы – дзе трэба трымалі ўдар. Каманда адпрацавала на добрым узроўні і думаю заслужылі перамогу».
Чацвёрты матч серыі пройдзе 11 сакавіка ў Лідзе. Лік у серыі да чатырох перамог: “Нёман” – “Ліда” 3:0