Дзяржава будзе імкнуцца стрымліваць цану квадратнага метра тыпавога жылля для тых, хто мае патрэбу, у межах памеру сярэдняй заработнай платы, заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікуленак у эфіры нядзельнай праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале"Беларусь 1" увечары 10 сакавіка, піша realty.t*t.by.
«Ніякіх перадумоў да павелічэння [цаны ільготнага жылля] адназначна няма, — падкрэсліў чыноўнік. — Гэта значыць, маем інфляцыйны працэс, які, усе як бы разумеюць, зададзены Мінэканомікі. Мы ў гэтых рамках ідзем. Тут самая галоўная задача — без рэзкіх ваганняў вось гэты ўзровень коштаў трымаць».
«Што тычыцца камерцыйнага жылля, там будзе [цану] дыктаваць рынак. Ён у нас таксама вельмі жорсткі. Зараз бачна, што ўжо няма рэзкіх такіх скокаў - цана таксама вельмі адэкватная. Зараз пытанне толькі, у нашым разуменні, у даступнасці крэдытавання, бо зразумела, што адначасова ніхто не можа знайсці суму, каб набыць кватэру», — адзначыў ён.
Микуленок заявіў пра важнасць таго, каб у Беларусі «крэдыты сталі для людзей не кабальныя, а даступнымі». Міністр перакананы, што выплачваючы штомесяц крэдыт, чалавек «не павінен адчуваць сур’ёзную нагрузку на свой бюджэт».
Па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за 2018 год сярэдняя цана аднапакаёвай кватэры на другасным рынку ў Мінску вырасла з 1.250 да 1.320 долараў за квадратны метр, двухпакаёвай — з 1.140 да 1.230 долараў, трохпакаёвай — з 1.100 да 1.190 долараў.
На першасным рынку сярэдняя цана на аднапакаёвыя кватэры вырасла з 1.240 долараў за метр у першым паўгоддзі 2018 го да 1.260 даляраў у другім паўгоддзі, на двухпакаёвыя — з 1.160 долараў да 1.190 долараў, на трохпакаёвыя — з 1.110 да 1.120 долараў.