Сіньюэ і Эньцзян выйшлі на пешаходную вуліцу Гродна 8 сакавіка, каб падзяліцца сваёй творчасцю. На працягу гадзіны студэнты спявалі песні на кітайскай і англійскай мовах.
Хлопцы вучацца ў ГрДУ. Сіньюэ другі год, а Эньцзян першы. Студэнты выступалі ў цэнтры Гродна ўпершыню.
«Нам вельмі спадабалася. Савецкая вуліца — ажыўленая, людзі тут добрыя. Нехта нават нам грошы прапаноўваў, але мы не бралі. Нам проста хацелася падзяліцца сваёй музыкай. Мы робім гэта дзеля задавальнення», — распавялі хлопцы.
У Кітаі хлопцы не могуць так выступаць. З-за вялікай колькасці насельніцтва такія выступы могуць сабраць вялікай колькасці гледачоў і прывесці да дрэнных наступстваў. Таму звычайна паліцыя кантралюе дзейнасць музыкаў на вуліцы.
Сіньюэ і Эньцзян плануюць вярнуцца ў цэнтр Гродна, як толькі пацяплее. Выступаць для гродзенцаў ім спадабалася.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…