У Гродне сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і таксі. Як паведаміў grodnonews.by галоўны ўрач Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін, сутыкненне адбылося на плошчы Дзекабрыстаў у 18.04.

У таксі ехала сям’я: жанчына 43-х гадоў, яе муж, 8-гадовае дзіця і яго 19-гадовая сястра.

Пацярпелі 6 чалавек, сур’ёзных траўмаў ніхто не атрымаў, па медыцынскую дапамогу звярнуліся толькі пасажыры таксі. У жанчыны пералом вялікай галёначнай косткі, у 8-гадовага дзіцяці лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і ўдар галёнкі. Яго даставілі ў дзіцячую абласную бальніцу.

У ДАІ Гродзенскай вобласці дадалі, што ў ДТЗ удзельнічалі два аўтамабілі Рэно.

— Кіроўца таксі, рухаючыся па плошчы Дзекабрыстаў з боку фабрыкі «Дынама», не саступіў дарогу аўтамабілю такой жа маркі, які рухаўся з боку вуліцы Сакалоўскага, — растлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.