З 10 па 24 скавiка ў гродзенскай прасторы DOM46 (вул. Лялевеля, 46) пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Раней выстава ўжо была прадстаўлена ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і музычным каледжы імя Агінскага ў Маладзечне.
Адкрыццё: 10 сакавiка ў 18:30
Уваход вольны
Летам 2018 года мiнскi праект Творчыя майстэрнi галерэі «Ў» праводзiў пленэр-інтэнсіў «ART IN ACTION», вынiкам якога i з’яўляецца выстава «Лес дзяўчыны». Гэта пагружэнне ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, разважанні аб праблемах самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.
«У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова — каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю», — пішуць у прэс-рэлізе арганізатары выставы.
Удзельнiцы:
Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар’я Раўтовiч
Гэтая выстава — разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць — агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…