Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 8 сакавіка з-за моцнага ветру парывамі да 15−20 м/с. Чакаецца невялікі дождж і да 15 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 6−11 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с, у ранішнія і дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі - да 15−20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2−8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 8−13 градусаў цяпла, па поўдні - плюс 14−15 градусаў.