Днём 34-гадовая гродзенка разам з мужам знаходзіліся ў кватэры на другім паверсе дома па вуліцы Гагарына. Яна займалася хатнімі справамі і ў нейкі момант выйшла на балкон. Муж у гэты час пайшоў на пляцоўку. Нахіліўшыся каля парапета, яна не ўтрымалася і выпала. Жанчына спачатку ўпала на казырок балкона першага паверха, адкуль ужо скацілася на зямлю, паведамляе міліцыя.

Пад балконам зроблены газон для кветак, абгароджаны для дэкору камянямі, на якія і ўпала жанчына, зламаўшы руку і стукнуўшыся спіной. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелую ў бальніцу.

Як патлумачыла гродзенка, яна ўпала выпадкова. Крымінальнага следу ў дадзенай гісторыі няма.

Зноў: у Гродне з балкона 2-га паверха выпала жанчына

Зноў: у Гродне з балкона 2-га паверха выпала жанчына

Зноў: у Гродне з балкона 2-га паверха выпала жанчына