Пажар адбыўся напярэдадні а палове сёмай вечара ў двухпакаёвай кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Серафімовіча ў Гродне, піша СБ.
Паводле інфармацыі МНС, гаспадар кватэры шпіталізаваны ў цяжкім стане — тэрмічныя апёкі 1−3 ступені (30% цела).
У пад’ездзе, дзе адбылося ўзгаранне, з суседніх кватэр былі выратаваны чатыры чалавекі, яшчэ сем эвакуіраваны. У выніку ўзгарання ў кватэры пашкоджана маёмасць у адным з пакояў, аконная рама, уваходныя дзверы, закураны сцены і столь у кватэры і пад’ездзе.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што гаспадар кватэры зладзіў падпал.