Ужо ў гэтым годзе на будынку завода «Аўтаправод» шчучынцы адкрыюць памятную інфармацыйную дошку, а да 130-й гадавіны з дня нараджэння Шарля дэ Голя ў 2020 годзе тут можа з’явіцца помнік нацыянальнаму герою ад французаў. Таксама з’явіцца інтэрактыўны музей са стылізацыяй часоў Першай сусветнай вайны, піша «Гродзенская праўда».
Дыдзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі, атрымаў падтрымку ад Фонду Шарля дэ Голя для ўшанавання яго памяці ў Шчучыне — месцы, дзе ў гады Першай сусветнай вайны ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных сярод іншых 35 французскіх афіцэраў утрымліваўся капітан французскай арміі Шарль дэ Голь — будучы генерал і прэзідэнт Францыі.
Французскі бок шчыра зацікаўлена ва ўвекавечанні памяці свайго прэзідэнта і сумесных культурна-гістарычных праектах са шчучынцамі. Улады горада ўпэўненыя, што гэта прыцягне ў Шчучын шмат турыстаў. Тым больш, што Шчучын неўзабаве ўвойдзе ў бязвізавую зону. Шчучынцы, дарэчы, мараць здабыць у Францыі горад-пабрацім.
— У перспектыве ў будынку, у якім зараз цэх аўтатрактарных камплектаў ААТ «Завод «Аўтаправод», а ў гады Першай сусветнай утрымліваўся палонны Шаррль дэ Голь, размесціцца інтэрактыўны музей са стылізацыяй часоў Першай сусветнай вайны. У красавіку ў райцэнтры і іншых мясцінах Беларусі, звязаных з гісторыяй Францыі, пабывае група французскіх сенатараў, — кажуць улады.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…