На некалькі метраў на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Ажэшкі адкінула «Фольксваген», паведамляе ДАІ.
Маладая мама на «Хюндай» адцягнула ўвагу на маленькую дачку на заднім сядзенні. Калі наперадзе аўтамабіль спыніўся на чырвоны сігнал святлафора, зрабіць нічога не здолела. У ДТЗ пашкоджанні атрымалі толькі транспартныя сродкі.
Сёння пачалася рэспубліканская прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». На працягу дэкады ДАІ засяродзіць намаганні на спыненні парушэнняў вадзіцелямі, дзецьмі і дарослых з імі.