5 сакавіка ў Іўе канфіскавалі буйную партыю самагонкі. У поле зрок праваахоўнікаў трапіў нідзе не працуючы жыхар гарадскога пасёлка Юрацішкі 1991 года нараджэння, паведамляе міліцыя.

У той дзень малады чалавек знаходзіўся ў нежылым доме ў вёсцы Верашчакі Іўеўскага раёна. На момант прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі грамадзянін займаўся вырабам самагонкі. Пры ператрусе дома было выяўлена 500 літраў самагонкі, 820 літраў самагоннай брагі і самагонны апарат.

Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек растлумачыў, што самагон ён вырабляў для асабістага спажывання. На дадзены момант праводзіцца праверка, самагон, брага і самагонны апарат канфіскаваныя.

У Іўі канфіскавалі 500 літраў самагонкі і 800 брагі. Вытворца кажа, што рабіў для сябе

У Іўі канфіскавалі 500 літраў самагонкі і 800 брагі. Вытворца кажа, што рабіў для сябе