almaz-antey.ru
Белгідрамет плануе ўсталяваць радыёлакатар ў Гродне і замяніць у Брэсце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Рамана Лабазнава.
У 2018 годзе пачалося стварэнне сеткі радыёлакацыйных назіранняў у Беларусі. Радыёлакатар усталяваны ў аэрапорце Віцебска, у Мінску разгорнуты цэнтр кіравання радыёлакацыйнай сеткай. Сетка ўключае радары з Віцебска, Гомеля, Мінска і Брэста.
«Мы займаемся праектаваннем і ў бягучым годзе пабудуем радар у Гродне, у 2020 годзе — у Брэсце. Такім чынам, уся тэрыторыя Беларусі будзе пакрыта радыёлакацыйным полем. Нашы сіноптыкі ў рэжымеаонлайн будуць бачыць стан атмасферных працэсаў, што асабліва важна для звышкароткатэрміновага прагназавання ў навальніцанебяспечны перыяд», — сказаў Раман Лабазнаў.
Асаблівая ўвага надаецца развіццю кадравага патэнцыялу. «У мінулым годзе на геаграфічным факультэце БДУ ў магістратуры адкрылася спецыяльнасць „сінаптычная метэаралогія“. Ужо адбыўся першы набор. Для нас пачалі рыхтаваць спецыялістаў з паглыбленым вывучэннем дысцыплін па прагназаванні умоў надвор’я. Гэты напрамак работы мы будзем развіваць. У прыватнасці, актыўна ўзаемадзейнічаем з міжнароднымі навучальнымі цэнтрамі, перш за ўсё навучальным цэнтрам Расгідрамета», — адзначыў начальнік Белгідрамета.
Таксама спецыялісты Белгідрамета працуюць над мабільным дадаткам «Надвор'е ў кішэні» для платформы Android.
Прыкладанне дае інфармацыю аб фактычным надвор'і, гідралагічным, аграметэаралагічным і радыяцыйна-экалагічным становішчы ў населеных пунктах Беларусі. Пакуль яно працуе ў тэставым рэжыме.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…