28 лютага падапечныя Сяргея Пушкова праводзілі ў Гродне апошні матч рэгулярнага чэмпіянату супраць жлобінскага “Металурга” і абыгралі суперніка – 3:1. Адразу пасля сустрэчы гродзенцы даведаліся, што супернікам у плэй-оф у іх будзе “Ліда” 

“Нёман” – “Металург” 3:1 (1:1, 2:0, 0:0) 

галы:
00:27 1: 0 – Арлоў (Коршунаў, Казячы)
06:26 1: 1 – Фяклістаў (штрафны кідок)
23:09 2: 1 – Якушчэнак (Бастрыкін, Буяк)
32:16 3: 1 – Бадун (Баярчук)

Усе пары плэй-оф на стадыі 1/4 фіналу выглядаюць так:
“Юнацтва” – U 20
“Нёман” – “Ліда”
“Шахцёр” – “Металург”
“Дынама-Маладзечна” – “Гомель”

Першыя гульні чвэрцьфінальнай серыі пройдуць 6 і 7 сакавіка на хатніх пляцоўках каманд, указаных у парах першымі.