Віктар Шалкевіч сабраў на канцэрце ў Гродне каля 200 чалавек

У перадапошні дзень зімы ў Гродне выступіў знакаміты бард Віктар Шалкевіч. Ён прэзентаваў падвойны альбом «Viktar Šalkievič», які выйшаў да 60-гадовага юбілею артыста і падсумоўвае пэўны этап яго творчасці.

Альбом складзены з двух кружэлак: «Такая доўгая зіма» і «Балады. Найлепшае». На дыску «Такая доўгая зіма» 9 твораў, якія суправаджае шчыры аўтарскі маналог. У другі дыск альбому, «Балады. Найлепшае», увайшлі 14 хітоў Віктара Шалкевіча ад «Шалёнай» да «Правінцыі» і «Смутнага беларускага блюзу». Альбом «Viktar Šalkievič» выдадзены пры падтрымцы гродзенскага Цэнтру гарадскога жыцця. Фундатарамі выдання сталі гродзенскія сябры барда.

Дарэчы, атрымаць дыск можна, ахвяраваўшы сродкі Hrodna.life праз краудфандынг. Таксама вы атрымаеце фірмовы кубак, нататнік і брэлок.

Віктар Шалкевіч — бард і актор, таму яго выступы падобныя на тэатральнае прадстаўленне. Паміж песнямі Віктар расказвае кіпу гісторый — пра песні, выпадкі на канцэртах, жанчын. І абавязкова — пра любімы Гродна. Вясёлыя песні чаргуюцца з сумнымі, і 200 чалавек то не могуць прыхаваць усмешкі, то сядзяць задуменна.

Разам з Шалкевічам выступіў Анатолій Кандыба — музыкант і кампазітар, загадчык музыкальнай часткі ў Гродзенскім драмтэатры.


«Гэта голас Гародні». Гродзенцы расказалі, што для іх значыць Шалкевіч


Канцэрт ішоў паўтары гадзіны. Пасля музыканта абступілі прыхільнікі і сябры. Кожны хацеў павіншаваць, паціснуць руку, уручыць падарунак. А ў канцы сакавіка Шалкевіч плануе даць канцэрт у Гродне ў межах тура на большай пляцоўцы і ў большым складзе. Сачыце за абвесткамі!

Віктар Шалкевіч, канцэрт да 60-годдзя
Падзяліцца
Меткі: музыка

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025