Сустрэча з журналістам Hrodna.life і аўтарам кнігі “Горад адзін – успаміны розныя” адбылася 27 лютага ў межах універсітэцкага праекта “Інтэлектуальныя серады”. На сустрэчу сабраліся каля 15 студэнтаў гуманітарных дысцыплін – гісторыкі, сацыёлагі, журналісты і два выкладчыкі. “А раскажыце пра катакомбы”, – сустракаюць Руслана. Але пра ўсё па парадку.

Дацэнт ГрДУ Аляксандр Горны, які запрасіў Руслана, расказаў, што сам прачытаў кнігу ў цягніку за некалькі гадзін. Параіў прачытаць яе студэнтам, тым больш, што чытаецца яна лёгка і нязмушана. Ён лічыць, што вельмі важна, каб з’яўляліся падобныя кнігі, якія адлюстроўваюць менавіта вусную гісторыю.

Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Руслан трошкі расказаў пра кожнага героя сваёй кнігі. Падштурхнуў яго займацца зборам успамінаў Казімір Сальвясюк, 1922 года нараджэння, які не дажыў да выдання кнігі.

“Цяпер ніхто з гісторыкаў не збірае інфармацыю пра даваенны спорт. А дзядуля расказаў, як было да вайны, якія габрэйскія, польскі каманды былі, і падштурхнуў мяне”.

Аляксандр Горны прапанаваў сваім студэнтам займацца тэмамі, якія гучалі ў гісторыях Руслана – даваенная мода, даваенны спорт. Таксама параіў Руслану падумаць пра стварэнне тэматычных фотаальбомаў.

Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Руслан расказаў, што захацеў стаць журналістам у войску. Ён служыў у спецназе, дзе вучылі адшукваць інфармацыю любой цаной. “Нас вучылі: я не ведаю слова “не магу”, я ведаю слова “трэба”.

Сакрэтам поспеху Руслан называе актыўную працу ў сацсетках і піяр сваёй дзейнасці. Студэнты абяцалі падпісацца на яго інстаграм. А таксама прасілі ўзяць з сабой у гарадскія падвалы і выказвалі гатоўнасць паўдзельнічаць у экскурсіях.

“Займайцеся, рабіце, гэта займае шмат часу, але гэта таго вартае”, – даў урок маладому пакаленню Руслан напрыканцы. Кафедры ён падарыў кнігу, за якой студэнты прама на сустрэчы занялі чаргу.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]